Ja redka ŭspaminaju školnyja hady… Navat u razmovach z adnaklaśnikami my niejak bolš cikavimsia sučasnym žyćciom, a tyja časy zastajucca pa-za ŭvahaj. Kali ž ja pačynaju varušyć minułaje, to ŭśviedamlaju, nakolki važnyja, značnyja dla mianie padziei adbyvalisia na pačatku treciaha tysiačahodździa.
Napeŭna, ja vučyŭsia ŭ vośmaj klasie, jak da mianie ŭ ruki trapiŭsia “Dom kultury”. Z hetaj kružełki pačaŭsia moj šlach da biełaruskaści, nacyjanalnaj śviadomaści, niezaležnaści. A taksama – da łacinki. Tolki ja tady jašče navat nie zdahadvaŭsia, što teksty na N.R.M.’aŭskich kasetach i kružełkach napisanyja łacinkaj. Ale “fiška” mnie spadabalasia.
Tady ja skłaŭ abecedy łacinki – ja nazyvaŭ jaje “N.R.M.’aŭski alfabet” – i pačaŭ praktykavacca. Nieŭzabavie ŭ majich listach da stryječnaha brata, što i tak pisalisia pa-biełarusku, źjavilisia abzacy łacinkaj. A potym kirylica zusim źnikła.
Dzieści praz hod baćki nabyli madem, i hutka ja sa ździŭleńniem daviedaŭsia praŭdu. Ciapier dla mianie łacinka – heta niead’jemnaja častka biełaruskaj kultury, nacyjanalnaja kaštoŭnaść, jakuju treba viedać, šanavać i nikoli nie zabyć.
( Pad katam tekst dopisu kirylicaj )

- Прыпынак:Viciebsk
- Настрой:
nostalgic - Музыка:N.R.M. - Biełaruskija darohi
Трымаю ў руках 7-ю кнігу васьмітомнага збору твораў Уладзімера Караткевіча. У ёй - хтобывыдумалі - "Дзікае паляваньне караля Стаха" і "Чорны замак Альшанскі". Прымружваю вочы... Здаецца, столькі часу мінула, як я ўпершыню глытаў, захлынаючыся, старонку за старонкай, а насамрэч, якіх 3 гады. Яшчэ крышачку пацягну пачатак. А пасьля абавязкова перачытаю "Каласы...".
- Прыпынак:Віцебск
- Настрой:
relaxed
Прапаную Вашай увазе невялікі лягічны ланцужок.
1. Уладныя колы кожнай краіны складаюць пераважна людзі сталага веку (таму што народ жадае мець дасьведчанага і абазнанага лідара, чалавека, які ўжо мае значныя дасягненьні).
2. Найбольш прагрэсіўная частка грамадства - гэта моладзь (актыўная, гнуткая, схільная да зьменаў, ідэйная і гатовая працаваць без адпачынку дзеля мэты).
3. Моладзь - будучыня кожнага народу, будучыя кіраўнікі, інтэлектуалы, творчая эліта.
4. Былая моладзь прыходзіць да ўлады, калі дасягае сталага ўзросту, і пачынае рэалізоўваць свае былыя ідэі, ажыцьцяўляць праекты, выпрацаваныя яшчэ ў маладосьці. Пры гэтым уласная неадэкватнасьць ужо не заўважаецца.
5. Такім чынам, кожная ўлада мінімум на крок (пакаленьне) адстае ад свайго народу (яго найбольш прагрэсіўнай часткі).
Так і да анархізму нядоўга дакаціцца. =))

curious - Музыка:Пилот - Zudwa
Як файна цёмным золкім вечарам сядзець ля прачыненага вакна, дыхаць вільготным паветрам, нетаропка паліць люльку, прысёрбваючы гарачы глінтвэйн з глыбокага кубка пад гукі музыкі Janis Joplin і назіраць за сонным Менскам...
- Прыпынак:Менск
- Настрой:
refined - Музыка:Janis Joplin - Joplin in Concert
| ПрайдзіСвет - прайдзі тэст! |
![]() |
| Тэст на перакладчыцкую логіку |
| мой вынік – 19 з 20 |
| У вас сумяшчаюцца дзве несумяшчальнасці – логік і перакладчык! Заўжды захоўвайце баланс паміж гэтымі сутнасцямі. Поспехаў! |
| Прайдзі Тэст! |
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
angry - Музыка:N.R.M. - Гадзючнік
Дазвольце прапіярыць конкурс на лепшую назву для цягніка, што ўжо блізіцца да завяршэньня.
P.S. А я здагадваюся, за які варыянт прагаласуе спн.
ku_palinka. =))
P.S. А я здагадваюся, за які варыянт прагаласуе спн.
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
working - Музыка:Jimy Hendrix
Люблю чытаць і пісаць радасныя пасты. Чужое шчасьце, нават калі ня маеш да яго ніякага дачыненьня, неяк натхняе, паляпшае настрой, а вось чужое гора чамусьці заўжды прымушае ўспомніць усе свае цяжкасьці і турботы...
Дык аб чым гэта я:
Збылася мая дзіцячая мара: цяпер я інжынэр-чыгуначнік!!!
Дык аб чым гэта я:
Збылася мая дзіцячая мара: цяпер я інжынэр-чыгуначнік!!!
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
happy - Музыка:Безь Білета
Учора ў Менску зайшоў на кніжны кірмаш, што побач зь БелЭкспа. Справа ад уваходу пабачыў полацкі нумар ARCHE. Пытаюся:
- Колькі?
- Сямнаццаць.
- ...
Так і не набыў...
- Колькі?
- Сямнаццаць.
- ...
Так і не набыў...
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
disappointed - Музыка:Зьміцер Вайцюшкевіч - Яна
Выпадкова натрапіў на сьпіс дэвізаў краін сьвету.
Знайдзіце ў сьпісе дзіўную краіну Белоруссию і пачытайце яе дэвіз. =)
Знайдзіце ў сьпісе дзіўную краіну Белоруссию і пачытайце яе дэвіз. =)
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
curious - Музыка:Руся і Андрусь Такінданг - Гэты час
Як і абяцаў, выкладаю правільны адказ на пытаньне, зададзенае пазаўчора.
У 1998 годзе апазыцыя правяла спаборніцтвы снайпэраў імя Лі Харві Освальда, мяркуемага забойцы прэзыдэнта Кенэдзі. Падрабязьней пра спадара Освальда, які нават жыў некалькі год у Менску, можна пачытаць у Вікіпедыі, ды шмат яшчэ дзе.
Дзякуй усім, хто спрабаваў адказаць на пытаньне, але асобны рэспект спадарам
insurhent і
nicolaev, якія хутка далі правільны адказ.
І ўрэшце некалькі слоў пра шалёны, неверагодны, глыбокі крэатыў канца 90-х. Я моцна ўражаны і шкадую толькі, што на той момант мне было ўсяго 12 год, і я яшчэ не цікавіўся палітыкай (і ня мог паўдзельнічаць у спаборніцтвах %) ). Менавіта такіх смачных калярытных прыдумак не хапае апазыцыі сёньня.

hopeful - Музыка:Ляпис Трубецкой - Зорачкі
На фінале ўнівэрсітэцкіх інтэлектуальных гульняў "Што? Дзе? Калі?" задалі адно цікавае пытаньне:
"У 1998 годзе апазыцыя правяла ў Менску спаборніцтвы на лепшага снайпэра. Чыё імя насілі гэтыя спаборніцтвы?"
Калі ласка, адказвайце. Камэнты скрыніць ня буду, а правільны адказ напішу праз пару дзён.
"У 1998 годзе апазыцыя правяла ў Менску спаборніцтвы на лепшага снайпэра. Чыё імя насілі гэтыя спаборніцтвы?"
Калі ласка, адказвайце. Камэнты скрыніць ня буду, а правільны адказ напішу праз пару дзён.
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
cheerful - Музыка:Ляпис Трубецкой - Belarus-Freedom
Шчасьця, каханьня, посьпехаў... і так далей па тэксьце!.. =))
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
happy
Нядаўна жонка прапанавала наступную тэзу:
Калі эстрадны выканаўца сьпявае "пад фанэру", варта разглядаць гэта як недобраякасную прадукцыю і спаганяць з выканаўцы штраф на карысьць гледачоў.
А як яшчэ з гэтай трасцай змагацца?!?
Калі эстрадны выканаўца сьпявае "пад фанэру", варта разглядаць гэта як недобраякасную прадукцыю і спаганяць з выканаўцы штраф на карысьць гледачоў.
А як яшчэ з гэтай трасцай змагацца?!?
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
optimistic - Музыка:Зьміцер Вайцюшкевіч - Вечаровыя цені
Падкажыце, калі ласка, хто ведае: куды падзеліся шкляныя елачныя цацкі? =((
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
disappointed - Музыка:Dark Ambient
Хай PARKER адпачне, астыне NOTEBOOK,
Я PETERSON заб'ю, і JAZZ'a гук
На паўгадзіны мяне зробіць ENGLISH GENTLEMAN.
Я PETERSON заб'ю, і JAZZ'a гук
На паўгадзіны мяне зробіць ENGLISH GENTLEMAN.
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
вытанчаны - Музыка:Jimmy Hendrix
Тое, што маладзёны клічуць юнацкім максымалізмам, яны ж праз 30 гадоў назавуць старэчым маразмам.
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
optimistic - Музыка:Крамбамбуля - Дольчэ Віта
Пачалося...
Амаль што пад вокнамі інтэрнату ўсталявалі сьвяточную сцэну, зь якой цяпер раве нейкая бязглуздая цяжкаўжывальная лухта. Відаць, сцэна прастаіць да Дня Перамогі.
І ўвогуле, сьвяты прыйшлі. Вольніца для простых працоўных беларусаў, якія цяпер абап'юцца ўлюбёнай іх гарэлачкі, абжаруцца недасмажанымі шашлыкамі, засьмецяць кожны зялёны кавалачак свайго гораду (калі ён будзе вольны ад міліцыянтаў =) ), абгарланяцца да хрыпаты, высьвятляючы, хто каго больш паважае, паб'юць адзін аднаму пысы і, канешне, нікуды ня трапяць за хуліганства, бо сьвяты ў нашай Дзяржаве - для Народа.
P.S. А я апошнім часам чамусьці "падсеў" на jazz... =)

angry - Музыка:Marcus Miller - M2
Ня трэба казаць сьвету Ы, каб сьвет палічыў цябе нефармалам. Лепш скажы сьвету Ў, каб сьвет палічыў цябе БЕЛАРУСАМ!
- Прыпынак:Гомель
- Настрой:
creative