?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні | Наступны

Смачна

Трымаю ў руках 7-ю кнігу васьмітомнага збору твораў Уладзімера Караткевіча. У ёй - хтобывыдумалі - "Дзікае паляваньне караля Стаха" і "Чорны замак Альшанскі". Прымружваю вочы... Здаецца, столькі часу мінула, як я ўпершыню глытаў, захлынаючыся, старонку за старонкай, а насамрэч, якіх 3 гады. Яшчэ крышачку пацягну пачатак. А пасьля абавязкова перачытаю "Каласы...".

Tags:

Comments

( 8 квіткоў — Ваш квіточак )
(Deleted comment)
czyhunacznik
Jan. 21st, 2010 10:31 am (UTC)
Пра "Творы" ня ведаў. Дзякуй.
volia_m
Jan. 22nd, 2010 06:37 pm (UTC)
я памятаю...
czyhunacznik
Jan. 23rd, 2010 02:30 pm (UTC)
А потым дзяліліся ўражаньнямі. Можна і зараз так зрабіць.
volia_m
Jan. 24th, 2010 12:57 am (UTC)
можна...мне было б цікава.
толькі з тых дзён я не чытала больш Караткевіча...і наогул не шмат траплялася вартых кніг)
czyhunacznik
Jan. 26th, 2010 07:12 pm (UTC)
Чытаю гэтым разам з нататнікам. Дачытаў "Дзікае паляваньне..." - занатаваў 4 цытаты. Але ж як тонка Караткевіч злучаў мінулае і сучаснасьць. Гэта ён не пра ХІХ ст., дакладней не толькі пра ХІХ ст. пісаў, але і пра Беларусь і беларускі народ сярэдзіны ХХ ст.!

Зьбяруся з думкамі і пагутарым. =)
volia_m
Jan. 27th, 2010 10:02 am (UTC)
гэты чалавек меў талент сімвалічна і прыгожа распавесьці пра рэчы быццам бы незаўважныя,занядбаныя...
спадзяюся,што яшчэ і пагутарым і пабачымся)
czyhunacznik
Jan. 31st, 2010 11:29 pm (UTC)
Абавязкова! =)
piatrovich
Feb. 9th, 2010 10:30 pm (UTC)
ой, я вось таксама толькі што, пакуль хварэла ў Віцебску, Караткевіча перачытала - перапіску з Брылём, Танкам, Геніюшамі і яшчэ Чазенію))
хораша было)
( 8 квіткоў — Ваш квіточак )

Profile

БЧ
czyhunacznik
Чыгуначнік

Latest Month

January 2010
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars