?

Log in

No account? Create an account

Крэатыў

На фінале ўнівэрсітэцкіх інтэлектуальных гульняў "Што? Дзе? Калі?" задалі адно цікавае пытаньне:

"У 1998 годзе апазыцыя правяла ў Менску спаборніцтвы на лепшага снайпэра. Чыё імя насілі гэтыя спаборніцтвы?"

Калі ласка, адказвайце. Камэнты скрыніць ня буду, а правільны адказ напішу праз пару дзён.

Tags:

З Новым Годам!!!

Шчасьця, каханьня, посьпехаў... і так далей па тэксьце!.. =))

Tags:

Прапанова

Нядаўна жонка прапанавала наступную тэзу:
Калі эстрадны выканаўца сьпявае "пад фанэру", варта разглядаць гэта як недобраякасную прадукцыю і спаганяць з выканаўцы штраф на карысьць гледачоў.
А як яшчэ з гэтай трасцай змагацца?!?

Tags:

З Новым Годам...

Падкажыце, калі ласка, хто ведае: куды падзеліся шкляныя елачныя цацкі? =((

Люлька-верш ;)

Хай PARKER адпачне, астыне NOTEBOOK,
Я PETERSON заб'ю, і JAZZ'a гук
На паўгадзіны мяне зробіць ENGLISH GENTLEMAN.

Tags:

Пахвалюся

А я ў жніўні ажаніўся! =)

Tags:

Стабільнасьць

Тое, што маладзёны клічуць юнацкім максымалізмам, яны ж праз 30 гадоў назавуць старэчым маразмам.

Tags:

Канцэрт

15 траўня ў Гомлі выступае гурт "Крамбамбуля" з праграмай "Хвалі пазытыву".

Хто ідзе?

Tags:

Сьвяты ідуць...

Пачалося...

Амаль што пад вокнамі інтэрнату ўсталявалі сьвяточную сцэну, зь якой цяпер раве нейкая бязглуздая цяжкаўжывальная лухта. Відаць, сцэна прастаіць да Дня Перамогі.

І ўвогуле, сьвяты прыйшлі. Вольніца для простых працоўных беларусаў, якія цяпер абап'юцца ўлюбёнай іх гарэлачкі, абжаруцца недасмажанымі шашлыкамі, засьмецяць кожны зялёны кавалачак свайго гораду (калі ён будзе вольны ад міліцыянтаў =) ), абгарланяцца да хрыпаты, высьвятляючы, хто каго больш паважае, паб'юць адзін аднаму пысы і, канешне, нікуды ня трапяць за хуліганства, бо сьвяты ў нашай Дзяржаве - для Народа.

P.S. А я апошнім часам чамусьці "падсеў" на jazz... =)

Беларусізацыя...

Ня трэба казаць сьвету Ы, каб сьвет палічыў цябе нефармалам. Лепш скажы сьвету Ў, каб сьвет палічыў цябе БЕЛАРУСАМ!

Tags: